ТВОРЧЫЯ СУСТРЭЧЫ Ў РЭГІЁНАХ
У адпаведнасці з планам работы на бягучы год старшыня аддзялення
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч 12 сакавіка наведаў
Лельчыцкі раён, дзе сустрэўся як з аматарамі мастацкага чытання, так і
прапагандыстамі беларускай кнігі.Так, у цэнтральнай раённай бібліятэцы
(на здымку: разам з кіраўніцтвам і бібліятэчнымі работнікамі) пісьменнік распавёў
пра новыя кнігі, што выйшлі ў друку апошнім часам, а таксама падараваў бібліятэцы
свой раман “Цяпло маладзіка”, што выйшаў асобнікам ў выдавецтве “Харвест”
у мінулым годзе. Адбылася таксама зацікаўленая размова аб супрацоўніцтве
паміж ЦБС Лельчыцкага раёна і Гомельскім аддзяленнем ГА “СПБ”
па арганізацыі творчых сустрэч пісьменнікаў Гомельшчыны
з чытачамі палескага краю.
Комментариев нет:
Отправить комментарий