Общее·количество·просмотров·страницы

среда, 9 сентября 2015 г.

Ад хаты  - чытальні – да храма кнігі


Бібліятэка…
 Яе часта называюць храмам, скарбніцай ведаў.
 Першае, аб чым заўседы клапаціліся асветнікі народа, - стварэнне бібліятэкі. І першае,што зняшчалі захопнікі, - бібліятэкі.
Соты цівілізацыі, у якіх вякамі збіраецца мед мудрасці…светкі расквіту ці заняпаду культуры.
Сучасная бібліятэка – гэта сімбіез інфармацыйнага, адукацыйнага і культурнага цэнтраў.

Раённая бібліятэка адзначае свой юбілей. 95 гадоў – нямала з пункту гледжання чалавечага жыцяя і зусім юны ўзрост для захавальніцы вечнасці. З маленькай хаты – чытальні бібліятэка преатварылася ў сапраўдны цэнтр духоўнасці і культуры. Сёння гэта сховішча классікі, кніжных навінак і свежай перыёдыкі.
Спасылаючыся на архіўныя дадзеныя Гомельскага філіяла дзяржаўнага архіва ў г.Мазыры, можна сцвярджаць, што свой адлік часу Лельчыцкая раённая цэнтральная бібліятэка пачынае з 24 чэрвеня 1920 г., аб чым засведчана ў пратаколе №2 пасяджэння Лельчыцкага валрэўкома, дзе маецца запіс аб адкрыцці хаты-чытальні ў мястэчку Лельчыцы.
Бібліятэкарам быў назначаны Аляксандр Ануфрыевіч Кучынскі - адзін з першых настаўнікаў у Лельчыцкай воласці ў пасля рэвалюцыйны час.
Размяшчалася бібліятэка на цяперашняй вуліцы Наберажнай пры “Народным доме”, які адразу пасля рэвалюцыі адкрыўся ў доме былога ўпраўляючага памешчыка пана Баканоўскага. Затым “Народны дом”, а разам з ім і бібліятэка, перамясціўся ў будынак былой земскай школы, затым у былую сінагогу. Пазней пабудавалі новы будынак “Народнага дома” па вул. Савецкая, дзе бібліятэка  знаходзілася   да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Першым штатным дырэктарам “Народнага дома” быў нехта Шэўчык, які таксама з’яўляўся  загадчыкам і хаты-чытальні. Потым тут працуе Лізавета Васільеўна Калеснік.
Хуткімі тэмпамі развівалася  бібліятэчная справа у 40-я гг. Але ў гады Вялікай Айчыннай вайны кніжны фонд згінуў.
 У пасляваенныя гады хата-чытальня размясцілася ў памяшканні клуба па вул.Савецкай, будынак якога ўцалеў у  час Вялікай Айчыннай вайны. Яна займала два пакоі плошчай 50  м. кв. Адзін пакой - чытальная зала, другі – абанемент. Загадчыцай хаты-чытальні была Журовіч Ганна Цімафееўна, бібліятэкарам - Чудава Марыя Францаўна.
У 1949 г. адбылася рэарганізацыя хаты-чытальні.  Яна набывае назву Лельчыцкая раённая бібліятэка. Загадчыцай яе працавала Хрушчова Паліна Мікітаўна.
25 красавіка 1954 г. з раённай бібліятэкі вылучылась раённая дзіцячая бібліятэка з колькасцю фонда 1477 экз.
Самай адметнай рысай у жыцці бібліятэк раёна ў 70-я гг. стала цэнтралізацыя, якая адбылася ў кастрычніку 1977 года.  Гэтая падзея прынесла вялікія змены ў жыцці раённай і ўсіх сельскіх бібліятэк.
Галоўным вынікам цэнтралізацыі з’явілася паляпшэнне каардынацыі бібліятэк, што зрабіла свой жыватворны ўплыў на абслугоўванне і своечасовую інфармацыю чытачоў.  Адбылася рэарганізацыя сеткі бібліятэк раёна, у выніку чаго 44 бібліятэкі аб’ядналіся ў Лельчыцкую раённую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму (РЦБС).  Узначаліла яе Лельчыцкая раённная цэнтральная бібліятэка. Змянілася структура РЦБ. Адпаведна павялічыўся і штат бібліятэкі.
Адной са знамянальных падзей у жыціі бібліятэкі ў 1985 г. з’явілася адкрыццё клуба аматараў паэзіі  “Данко” пры РЦБ, які існуе і цяпер.
Пачынаючы з  1990 г. РЦБС узначаліла Краўчанка Ніна Сцяпанаўна. Дзякуючы намаганням Ніны Сцяпанаўны РЦБ пераехала ў новы тыпавы будынак. 26 верасня 1993 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новай раённай цэнтральнай бібліятэкі
З 1996 г. РЦБ выбрала для сябе асноўны профіль работы - экалогія. Пры ёй створаны экалагічны цэнтр “Набат”, асноўнай мэтай якога з’яўляецца экалагічнае інфармаванне насельніцтва.
У 2000 годзе мяняецца кіраўніцтва Лельчыцкай РЦБ. Дырэктарам пачынае працаваць Бублікава Ганна Пятроўна, якая шмат гадоў узначальвала метадычную службу РЦБ. Вакол сябе гэты кіраўнік аб’яднаў калектыў аднадумцаў, улюбёных у сваю працу. Пры ініцыятыве Ганны Пятроўны ў работу бібліятэк  сістэмы  ўводзілась шмат новых  форм работы, якія спрыялі паляпшэнню прэстыжу бібліятэкі.
Напрыканцы 2003 г. у РЦБ быў адчынены публічны цэнтр прававой інфармацыі (ПЦПІ). І зараз бібліятэка ў поўнай меры выконвае ролю ПЦПІ, садзейнічае распаўсюджванню прававых ведаў сярод жыхароў горада. Паслугамі цэнтра карыстаецца звыш 200 чалавек. Для іх прадстаўлены Банк дадзеных прававой інфармацыі РБ “Эталон”, які змяшчае нарматыўна-прававыя дакументы “Законодательство РБ”, “Международные договора”, “Решения органов местного самоуправления”. В 2007 г. створаны электронны рэфератыўны Банк дадзеных “Дети. Молодёжь. Право.”, які сістэматычна папаўняецца новымі матэрыяламі прававой тэматыкі, абараняе інтарэсы дзяцей і моладзі.
Пры РЦБ з  2005 года працуе кансультацыйны цэнтр па праблемах адукацыі і прафарыентацыі моладзі “Вместе будем думать о будущем”. Сярод моладзі распаўсюджваюцца буклеты, прысвечаныя прафесіям. Моладзь сустракаецца з людзьмі розных прафесій.
Пры бібліятэцы працуе клуб  “Лельчанка” (2008 г.), а таксама маладзёжны  клуб “Собеседник” (2008 г.). 
З 2005 года бібліятэку ўзначальвала Ліпская Раіса Уладзіміраўна. Намеснік дырэктара - Вера Емельянаўна Лукашэвіч.
У розныя гады ў бібліятэцы працавалі людзі, для якіх яна была родным і цёплым домам, пра дабрабыт і росквіт  якога яны клапаціліся. Сярод іх: Казачэнка Таццяна Пятроўна, Маркоўская Аляксандра Аляксеўна,Дрынеўская Надзея Дзмітрыеўна, Рамановіч Ніна Федараўна, Івашкевіч Ніна Уладзіміраўна, Хілько Марыя Данілаўна, Хілько Паліна Іосіфаўна,Федаровіч Ганна Мартынаўна, Сукач Ніна Сямёнаўна, Трысьмакова Надзея Прызантаўна, Шульга Людміла Васільеўна,Канопліч Паліна Паўлаўна , Шкробат Ганна Ільінічна, Канопліч Ніна Іванаўна, Багдаевіч Галіна Іванаўна, Грудніцкая Наталля Юр’еўна. , Ранчынскі Адам Раманавіч,   Павел Людвігавіч Лінкевіч.
Сення  бібліятэкі перажываюць не лепшы час. На адрас бібліятэк , на жаль, гаворыцца вельмі мала добрага. Больш за тое: ўсе часцей гучыць ідэя знішчыць бібліятэку як сацыяльны інстітут на той падставе, што есць інтэрнет. А ці можна з упэўненасцю сказаць, што ў інтэрнэце размешчана дакладная інформацыя? І тэкс гэты  - поўны, не скарочаны, не варыянтны, адпаведны арыгінаму? Думаю,не…Наша бібліятэка прапанует не толькі звычайныя папяровыя кнігі, але і стварае для чытачоў электорнные базы данных. Але галоўнае яе прызначэнне - быць месцам, дзе людзі сустракаюцца адзін з адным, дзе можна паўдзельнічаць у мерапрыемствах, падзяліцца ведамі ў якой-небудзь вобласці, навучыць іншых ці навучыцца самім.
Сення ў склад бібліятэчнай сістэмы района ўваходзіць 24 бібліятэкі, тры з іх на жаль закрываюцца. Пакаленне цяперашніх прафесіяналаў цэнтральнай бібліятэкі - гэта 11 спецыялістаў, складзеная каманда ў росквіце сваіх творчых сіл, гатовая шукаць і асвойваць новае. Узначальвае калектыў дырэктар Лельчыцкай РЦБС Загароўская Людміла Аляксандраўна. Намеснік дырэктара - Варакса Таццяна Іванаўна.  Нашы работнікі заўсёды імкнуцца захаваць тое лепшае, што было назапашана за ўсю гісторыю бібліятэкі.Свет кнігі цудоўны , і ўсім, што мае наша бібліятэка, мы шчодра дзелімся з сапрўднымі нашымі сябрамі – чытачамі.
95 гадаў – гэта, безумоўна, сталы ўзрост , але сучасная бібліятэка павінна заўседы глядзець у будучыню, не спыняцца на дасягненнях, рухацца наперад, выконваць сваю галоўную місію – аператыўна і поўна забяспечваць інформацыйныя патрэбы чытачоў.
Калектыў бібліятэкі. 2015 год
Загадчык аддзела абслуговання і інфармацыі

Л.М.Давыдзенка